Апазіцыя рыхтуецца да Народнага сходу. Улады таксама

|

 

Сайт АГП, на якім з’явілася гэтая інфармацыя, цытуе пастанову суда і рэакцыю на яе самога Віталя:

Паводле пастановы суда,

“Гуляк В.Л. 18 августа 2011 года с нарушением установленного порядка осуществлял пикетирование с целью призыва сбора на Народны сход 8 октября 2011 года путем раздачи гражданам информационных листовок, чем нарушил порядок проведения массового мероприятия”.

 

align=”left” >Віталь Гуляк (на здымку):

– Акрамя смеху такое рашэнне суда больш нічога не выклікае. Атрымліваецца, што ў нас нейкае новае заканадаўства – калі чалавек ходзіць і нешта раздае, то гэта ўжо пікет. Хаця ў той жа пастанове пазначана: пікет – гэта публічнае выяўленне грамадска-палітычных інтарэсаў і пратэсту без шэсця. Атрымліваецца нейкі абсурд.

 

Інфармацыя пра стварэнне ініцыятыўнай групы па правядзенні Народнага схода паралельна ў розных гарадах краіны з’явілася ў чэрвені.

 

У склад аргкамітэта схода ўвайшлі прадстаўнікі некалькіх палітычных партый і грамадскіх рухаў:

 

Генадзь Фядыніч ( прафсаюз РЭП),

Віктар Івашкевіч, Вінцук Вячорка, Вацлаў Арэшка (аргкамітэт “Беларускі Рух”),

Станіслаў Шушкевіч (БСДГ),

Леў Марголін (АГП),

Валеры Ухналёў (партыя левых Справядлівы Сьвет),

Анатоль Сідарэвіч (БСДП-Г),

Мікалай Пахабаў (аргкамітэт партыі Працы),

Павал Юхневіч, Макс Вінярскі (грамадзянская кампанія “Еўрапейская Беларусь”),

Таццяна Караткевіч (грамадзянская кампанія “Гавары праўду”),

Яўген Контуш (аргкамітэт партыі Нацыянал-Бальшавікоў).

 

У сярэдзіне ліпеня адзін з лідэраў аргкамітэту Віктар Івашкевіч апублікаваў артыкул, у якім выклаў сваё бачанне мэтаў Народнага сходу.

 

Паводле сп. Івашкевіча,

 

“генеральнай мэтай акцыі з’яўляецца вывад Беларусі з сацыяльна-эканамічнага і палітычнага тупіку, куды яе завяла сёньняшняя ўлада, праз правядзеньне неабходных палітычных, эканамічных і сацыяльных рэформаў”.

 

Арганізатары сходу спадзяюцца з яго дапамогай дамагчыся таксама

 

“вызваленьня, юрыдычнай і палітычнай рэабілітацыі ўсіх палітвязьняў”, а таксама “адначасовага правядзеньня свабодных выбараў прэзідэнта і дэпутатаў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не пазней вясны наступнага году”.


На сайце, прысвечаным сходу, ёсць інфармацыя пра тое, што ён пачнецца ў 13.00 адразу ў некалькіх гарадох краіны. У тым ліку – у Гродна (стадыён “Нёман”), Лідзе і Слоніме.

 

Па прагнозах сп. Івашкевіча, удзел у акцыі ў Гродна павінна ўзяць каля 4,5 тыс. чалавек, у Лідзе – каля 1,5 тыс. чалавек.

 

Аргкамітэт па правядзенні Народнага схода ў Гродна быў створаны ў сярэдзіне жніўня.

 

“Твой стыль” будзе сачыць за тым, як ідзе падрыхтоўка да Народнага схода ў Гродна, якія партыі і арганізацыі збіраюцца браць у ім удзел, як на гэта будуць рэагаваць улады і як ставяцца да гэтай ініцыятывы гарадзенцы.