Завод з польскім капіталам адкрыўся ў Гродне

|

У будаўніцтва новага завода было інвеставана 70 мільёнаў еўра.

Група кампаній Atlas ужо валодае дзсяткам заводаў па ўсёй Польшчы, а цяпер вырашыла пашырыць вытворчасць разам з беларускімі партнёрамі.

Гродна абралі з-за таго, што побач польская і літоўская мяжа, а асноўныя кампаненты для вытворчасці – вапна, цэмент і даламітавая мука – ёсць на месцы.

Вытворчасць на новым заводзе цалкам аўтаматызаваная. За год прадпрыемства павінна выпускаць 350 тон сухіх будаўнічых сумясей.

Суперсучасны фасовачны робат фасуе да 1800 пакетаў у гадзіну.

У бліжэйшых планах польскіх інвестараў – сумесна з беларусамі запусціць завод па вырабе ізаляцыйных матэрыялаў.

 

Фота з сайта http://tutgrodno.com