Выява іконы Маці Божай Жыровіцкай з’явіцца на манеце

|

Манета простакутнай формы памерам 30х45мм выраблена з сплава пробы 925.

Вага манеты 31,1г, намінал 20 беларускіх рублёў.

На рэверсе манеты – выява іконы Маці Божай Жыровіцкай з адпаведным надпісам.

Выявы німбаў над Багародзіцай, Ісусам Хрыстом і зоркі на вопратцы Багародзіцы выкананыя золатам.

Манета адбітая на манетным двары ў Карлсфельдзе, Германія, накладам  да 10 тысяч штук.

Яна можа выкарыстоўвацца ў якасці плацёжнага сродка Рэспублікі Беларусь.

Абраз Маці Божай Жыровіцкай  ушаноўваецца і праваслаўнымі, і каталікамі як цудатворны.

Паводле падання, у 1470 годзе пастушкі знайшлі на грушовым дрэве ў вёсцы пад Слонімам высечаную з каменя выяву Багародзіцы. Копія абраза, намаляваная ў Рыме, у 1723 годзе была прысланая ў ВКЛ і каранаваная папай Бенядыктам 13.

Гэты абраз, першы каранаваны на тэрыторыі сучаснай Беларусі, захоўваецца ў касцёле св.апостала Андрэя ў Слоніме.