У СУД ЗА АНТЭНУ

|

Вольга Гармаш першая гродзенка, якая прыцягваецца да адказнасці за адмову дэмантаваць сатэлітарную антэну ўсталяваную без узгаднення з упраўленнем архітэктуры і горадабудаўніцтва. Адміністрацыйны пратакол складзены майстрам ЖЭС №6 Таццянай Нікалаенка. Уладальнікі антэны не лічаць сябе вінаватымі, бо ўсталявалі яе ў 1998 годзе, да прыняцця нарматыўных дакументаў, паводле якіх мусілі ўзгадняць свае дзеянні з упраўленнем архітэктуры. Паводле новага адміністратыўнага кодэкса Вользе Гармаш пагражае штраф у памеры каля 300 долараў. Паводле Радыё Рацыя