Беларусаў у памежных раёнах Польшчы рабуюць, спакушаючы золатам

|

У групе рызыкі тыя, хто спыняецца дзеля дробнага рамонту на трасе альбо ў месцах парковак.

Тут да машын з беларускімі нумарамі, піша БелТА, часцяком  падыходзяць незнаёмыя людзі з прапановай дапамогі.

У якасці падзякі яны настойліва просяць набыць у іх вырабы з золата (пярсцёнкі, завушніцы, ланцужкі) за палову кошту.

Разлічыўшыся такім чынам з “памочнікамі” грамадзяне Беларусі  пазней упэўніваюцца, што “золата” зроблена з таннага сплаву медзі і цынку.

 

Былі выпадкі, калі беларусаў па-просту рабавалі.

Адзін з іх здарыўся каля Бяла-Падляскі: грамадзяніна Беларусі, які ехаў на ўласным аўто, спыніў невядомы (з ім у машыне былі яшчэ трое).

Зняўшы з сябе “залатыя” пярсцёнкі, паляк паклаў іх на крэсла побач з кіроўцай і прапанаваў набыць па добрым кошце, а пасля проста адабраў у беларуса 1000 злотых у якасці платы за “золата”.

Кампанія знікла, а ювелірныя вырабы аказаліся таннай падробкай.