Сямён Шапіра адмяніў конкурс па продажы акцый ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты”
Паводле БелТА, конкурс адменены па прапанове старшыні Гродзенскага аблвыканкама (на фота).
Спроба прадаць дзяржаўны пакет акцый лідскага прадпрыемства рабілася яшчэ 8 ліпеня, але тады аўкцыён адмянілі з-за таго, што з’явіўся толькі адзін удзельнік.
ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты” вырабляе больш за 100 найменняў прадукцыі: сухія сняданкі, супы, аўсяныя і пшанічныя шматкі, прысмакі, кісялі, фасуе соду, крухмал, какао, віно.
Прадукцыя прадпрыемства экспартуецца ў Германію, ЗША, Польшчу, Літву, Малдову, Арменію, Расію.
Зараз прадпрыемства перажывае не лепшыя часы.
Дзяржаўны пакет акцый прапаноўвалася выставіць на продаж дзеля прыцягнення інвестыцый.
Новы ўласнік павінны быў бы цягам 3 гадоў захоўваць профіль прадпрыемства, цягам пяці – сацыяльную базу.
У ліпені з калектывам ААТ “Лідскія харчовыя канцэнтраты” сустракаўся Сямён Шапіра, які падкрэсліў, што “Прэзідэнтам нашай краіны ставіцца задача павелічэння долі дзяржаўнай маёмасці ў актыве прадпрыемстваў, а не наадварот”.
Фота з сайта http://lidanews.by