Цыгарэты гродзенскай вытворчасці будуць прадавацца ў Duty Free па свабодных коштах

|

Цяпер кошты на цыгарэты вытворчасці “Нёмана” ў Duty Free будуць фармавацца з улікам кан’юнктуры рынку.

Толькі за першае паўгоддзе фабрыка “Нёман” вырабіла больш за 10 мільярдаў цыгарэт (амаль на 40% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага году).

Асаблівай папулярнасцю цыгарэты карыстаюцца ў кантрабандыстаў.

Гэты тавар у суседняй Польшчы каштуе значна даражэй, таму забяспечваў прыбытак кантрабандыстам не адзін год.

Каб паменшыць кантрабандны вываз, у ліпені продаж цыгарэт у крамах бяспошліннага гандлю на чыгуначным вакзале Гродна ўвогуле забаранілі.

 

Гродзенская табачная фабрыка вырабляе больш за 30 найменняў цыгарэт, у тым ліку, па кантракце з кампаніямі  Imperial Tobacco і Tobacco International Enterprisise Lmt, сусветна вядомыя маркі Oscar і Oscar Super Slims.

Фота з сайта http://bdg.by