Гродзенскіх прадпрымальнікаў штрафуюць з-за “няправільных” працаўнікоў
Прыбытак ад забароненай дзейнасці, які паступіў у бюджэт, склаў 29,8 мільёна рублёў.
За парушэнне ўказа прэзідэнта №285 (ад 8.06.2005г. «Аб некаторых мерах па рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці») адзін з гродзенскіх прадпрымальнікаў заплаціў 700 тысяч рублёў штрафа – ён наняў прадаўца жаночай вопраткі .
Такую ж суму за аналагічнае парушэнне заплаціў яшчэ адзін прадпрымальнік, які аказвае будаўнічыя паслугі.
Акрамя таго яму давялося вярнуць атрыманы ад прадпрымальніцкай дзейнасці прыбытак.
Індывідуальныя прадпрымальнікі па законе маюць права прыцягваць да працы сужонкаў, бацькоў, дзяцей і г.д., пры гэтым не больш за трох чалавек.