Удзельнікі “Алімпіі” пра Беларусь, Гродна і спаборніцтвы
“Твой стыль” пазнаёміўся з некаторымі ўдзельнікамі спартакіяды “Алімпія” і спытаў аб іх ўраджаннях ад гораду і аб спаборніцтвах.
Артур, легкая атлетыка, РУСН
– Сам я з Арменіі, навучаюся ў Расійскім ўніверсітэце сяброўства народаў (РУСН). Дзякуючы гэтым спаборніцтвам упершыню апынуўся ў Беларусі.
Шчыра кажу, Гродна – гэта вельмі прыгожы, вельмі цікавы і вельмі чысты горад, а беларусы – гасцінныя і добразычлівыя людзі. І добра падрыхтаваныя супернікі.
А яшчэ прыемна здзівілі цэны ў Беларусі ў параўнанні з расійскімі. У Маскве ўсё значна даражэй.
Каманда па настольным тэнісе, РУСН:
– Амаль кожны з нас ў Беларусі ўпершыню, і ва ўсіх застануцца толькі добрыя ўспаміны аб вашай краіне і гэтым горадзе.
Праграма спартакіяды вельмі насычаная і за гэтыя пару дзён мы пазнаёміліся са славутасцямі Гродна, з яго гісторыяй. Горад прыгожы, дагледжаны, нам вельмі спадабаўся.
А сення па праграме ў нас запланавана знаёмства з універсітэтамі Гродна.
Юля, легкая атлетыка, Томскі палітэхнічны універсітэт:
– Я, як і большасць з удзельнікаў спартакіяды з Расіі, у Беларусі ўпершыню.
Шмат чула пра Гродна і вось сама пабачыла, што гэта сапраўды прыгожы горад.
Томск прыгожы таксама, але Гродна больш старажытны, са сваёй асаблівай атмасферай.
У нас было шмат эксурсій па гораду, бачылі замкі, музеі, але шкада, што так мала часу, каб проста прайсціся па горадзе.
Можа калі-небудзь прыеду сюды яшчэ, каб гэта зрабіць.
Іна, настольны тэніс, Гродзенcкі ўніверсітэт імя Янкі Купалы:
– Гэтыя спаборніцтвы – добрая магчымасць для моладзі праявіць сябе.
Тым больш, што расіяне даволі моцныя супернікі. Але пакуль што ў настольным тэнісе беларусы лепшыя!
Будзем спадзявацца, што і ў астатніх відах спорту беларусы перамогуць.
18 верасня пройдзе ўрачыстае закрыццё спартакіяды.
>
Другі этап “Алімпіі” адбудзецца ў кастрычніку ў Растове -на –Доне, дзе сустрэнуцца беларускія і расійскія школьнікі.
Фота аўтара