За паўтары гадзіны на трасе Мінск-Гродна загінулі 4 чалавекі
Ахвярамі ДТЗ, піша БелТА, сталі 24-гадовая дзяўчына, 23-гадовы і 32-гадовы мужчыны. Сам кіроўца трапіў у рэанімацыю ў цяжкім стане, шпіталізавана яшчэ адна яго пасажырка.
Кіроўца і пасажыр “Сітраена Ксара” таксама змешчаны ў бальніцу з шматлікімі пашкоджаннямі.
Па факту ДТЗ распачатая крымінальная справа.
Жудаснае сутыкненне адбылося 16 верасня ў 22.21, а ў 23 гадзіны на гэтай жа дарозе кіроўца аўтамабіля “Мерседес Бенц” наехаў на пешахода, які выйшаў на трасу.
Мясцовы жыхар, мужчына 1933 года нараджэння памёр ад траўм у рэанімацыі.
Супрацоўнікі ДАІ неаднаразова звярталі ўвагу на вялікую колькасць ДТЗ, у тым ліку лабавых сутыкненняў, на трасе Мінск-Гродна.
Па іроніі лёсу, менавіта 16 верасня распачаліся трохдзённыя ўзмоцненыя дзяжурствы супрацоўнікаў Мінскага і Гродзенскага падраздзяленняў ДАІ на аварыйнай трасе.
Фота з сайта http://kulinar.brsmok.by