«Три версты» : у Гродна адбыўся фінал вела-кросу на крутых спусках і ўзгорках
Арганізатары гонкі палічылі сімвалічным зачыніць сезон ў тым месцы, дзе ён пачынаўся.
Сярод заяўленых да ўдзелу веласіпедыстаў, былі вылучаныя дзве катэгорыі: “эліта” і “кандыдаты”.
“Эліта” – амаль што прафесійныя вела-гоншчыкі, якія не першы раз прымаюць ўдзел ў такіх гонках. “Кандыдатамі” былі веласіпедысты-аматары, ці навічкі.
Ад катэгорыі залежала і працягласць трасы – 3 ці 5 кругоў, кожны з каторых прыкладна тры кіламетры.
Як адзначылі арганізатары, у апошняй гонцы сезону было значна менш удзельнікаў, чым у папярэдніх.
Не было на гэты раз і дзяўчын-веласіпедыстак. Але, што цікава, у катэгорыі “кандыдатаў” браў удзел грамадзянін Балгарыі, які гасцюе ў Гародні.
Ён даведаўся аб гонцы праз гродзенскі форум і вырашыў паспрабаваць свае сілы.
Нягледзячы на невялікую колькасць ўдзельнікаў фінал атрымаўся вельмі напруджаным і інтрыгуючым.
Барацьба была не толькі за перамогу ў фінале, але і за першынство ў фінальным заліку.
Пераможцаў атрымалася шмат: 6 – у фінальнай гонцы і 6 пераможцаў сезону (па тры ў кожнай катэгорыі).
Усе былі ўзнагароджаны кубкамі і прызамі ад арганізатараў і спонсараў.
>
Фіналісты сезону катэгорыі “эліта” адзначылі перамогу фантанам шампанскага.
Наступны сезон гонак арганізатары плануюць адчыніць у траўні. Яны абяцаюць больш насычаныя гонкі з ўдзелам прафесійных веласіпедыстаў, а таксама ўсіх ахвотных.
Фота аўтара