Фотавыставу Belarus Press Foto паказалі ў Беластоку

Урачыстае адкрыццё адбылося ў межах фестываля “А ты, стары, куды?”, які ладзіцца ў Беластоку ўжо трэці раз. На выставе можна было ўбачыць лепшыя здымкі, якія перамаглі ў конкурсе за апошнія два гады.


Адкрыццё выставы Belarus Press Foto ладзілася ў фае беластоцкага кінатэатра Forum. Сярод запрошаных з Беларусі гасцей быў фотакарэспандэнт “Белгазеты” Вадзім Заміроўскі, які падзякаваў арганізатарам за ўнёсак у папулярызацыю беларускай культуры.

 

Адкрыццё выставы паказала, што культурная дзейнасць усходніх суседзяў прыцягвае ўвагу жыхароў Беластока:

 

Сучасная беларуская культура мяне вельмі цікавіць, – кажа Ханна. – Але, на жаль, у Польшчы вельмі мала ўвагі надаецца культуры Беларусі, асабліва ў грамадскіх СМІ.

 

Наведнікі ўважліва прыглядаліся да здымкаў: выстава была адным з рэдкіх выпадкаў убачыць неапублікаваныя ў мас-медыя замалёўкі беларускай рэчаіснасці.

 

Фоткі класныя, але занадта скудна апісаныя: толькі аўтар і ў якой катэгорыі перамаглі, – шкадуе Павел. – Хацелася б яшчэ ведаць, дзе і калі яны зробленыя.

 

Выставу арганізавалі таварыства Amicus і Беластоцкі цэнтр культуры пры падтрымцы польскага Міністэрства замежных спраў.

 

alt=”Image 16476″ >

Здымкі аўтара