Права быць сабой
Так, я кажу пра «Стыляг». Пра фільм-казку, фільм-гісторыю, фільм-песню, якую падаравалі нам Валеры Тадароўскі і яго каманда!
Масква 50-х гадоў. Час, калі групе маладых людзей прыходзіцца змагацца за сваё права быць не такімі як усе, слухаць забаронены саксафон і адстойваць каханне. З шэрай і аднолькавай вопраткай простых савецкіх грамадзян моцна кантрастуюць яркія і запамінальныя ўборы грамадзян «няпростых». Гучаць выдатна пераробленыя шлягеры груп «Кино», «Браво», «Чайф». Якасна пастаўленыя танцавальныя нумары мала каго пакінуць абыякавым. Без перабольшвання надзвычайна выкананыя ролі акцёрамі старэйшага пакалення – Леанідам Ярмольнікам, Сяргеям Гармашом, Алегам Янкоўскім. Яны яшчэ засталі тыя часы і ведаюць як дорага трэба плаціць за права быць сабой.
Гэты фільм адназначна варта паглядзець хаця б для таго, каб убачыць як нашыя бабулі і дзядулі танчылі джаз і звалі адзін аднаго «чувак» і «чувіха».
Аляксандр Гарэяў aka Xaos