На беларуска-літоўскай мяжы збіраюцца аднавіць 14 КПП
Як піша БелТА са спасылкай на пасла Беларусі ў Літве Уладзіміра Дражына, пасольства Беларусі да выканання пагаднення цалкам падрыхтаванае.
На сёння прапускная здольнасць міжнародных памежных пунктаў адпавядае фактычным патрэбам альбо нават перавышае іх.
Аднак, рыхтуючыся да павелічэння колькасці турыстаў, беларускі бок прапануе аднавіць працу яшчэ 14 КПП, якія былі зачыненыя пасля ўвядзення паміж Беларуссю і Літвой візавага рэжыму.
Калісці на беларуска-літоўскай мяжы працавалі 16 аўтамабільных і 2 чыгуначных КПП, з якіх захаваліся толькі 4: Катлоўка, Каменны Лог, Беняконі, Прывалка.
Аднаўленне астатніх дапамагло б пазбегнуць чэргаў, але патрабуе дадатковых грашовых укладанняў.
За мінулы год беларуска-літоўскую мяжу пераехалі 1 мільён 530 чалавек, літоўска-беларускую – 1 мільён 500.
Консульства Беларусі ў Літве выдала 157 тысяч віз грамадзянам Літвы, 21% з іх былі бясплатныя.
Літва за мінулы год выдала беларусам 2000 бясплатных віз.
14 верасня Літоўскі ўрад прыняў рашэнне аб адмене консульскага збору за доўгатэрміновыя нацыянальныя літоўскія візы, якія каштуюць 60 еўра (207 літаў).
Бясплатнымі для беларусаў будуць доўгатэрміновыя нацыянальныя візы катэгорыі D, якія выдаюцца, калі тым, хто збіраецца прабыць у Літве больш за 3 месяцы на працягу паўгодддзя.
Фота з сайта http://www.potrebitel.by