Гродзенскія прадпрымальнікі далучаюцца да экалагічнай акцыі
24 верасня ўсе, хто лічыць, што дзяржава павінна больш адказна ставіцца да праблемы змены клімату і скарачаць выкіды ў атмасферу парніковых газаў, у гэты дзень будуць імкнуцца перамяшчацца з мінімальнымі стратамі для навакольнага асяроддзя: пешшу, бягом, на роварах і г.д.
20% зніжкі на пракат ровараў чакаюць гродзенцаў у ПП М.Харашайлава (пр. Кляцкова, д.11, +375 (33) 657 60 85 (МТС)) і ў ПП Красько (“Еўрапракат”, вул.Акадэмічная, д.14, +375 (29) 286 94 74 (МТС)).
М.Харашайлаў:
–Звычайна ў мяне кошт пракату ровара на суткі – 25000 рублёў.
У Дзень без аўтамабіля і падчас акцыі “Рухай планету!” будзе 20000.
Раблю гэта, каб падтрымаць экалагічныя акцыі, прыцягнуць увагу да ровара, як экалагічнага віду транспарта.
Гродзенская ініцыятыва “Чысты лес” у гэты дзень плануе ўжо традыцыйную прыборку смецця ў лесе.
Гэтым разам экалагічныя актывісты звернуць на лес вакол бальніцы №4.
Эмблема акцыі “Рухай планету!” у Беларусі – коні, бо перасоўванне на іх не толькі экалагічна бяспечна, але і вельмі прыемна і карысна.
Таму сімвалічна, што 24 верасня “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы” правядзе “Свята каня”.
У праграме – парад запрэжаных коней, канкур (пераадольванне бар’ераў), майстар-клас па сядланні коней.
Для наведвальнікаў запланаваныя конкурсы на лепшы малюнак каня, і на мянушку для ішака.
Свята пачнецца ў 12 гадзін.