Праваабаронцы з Смаргонскай гімназіі – лепшыя ў Еўропе

|

Прадстаўнікі гімназіі былі запрошаныя ў Берлін для прэзентацыі і абароны праекта перад еўрапейскімі экспертамі. Там яны сустрэліся і са школай-пабрацімам з Франкфурта на Майне, куды і накіруюцца ў кастрычніку.

Затым школьнікі з Франкфурта прыедуць у Смаргонь для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі, дзе  падзеляцца сваімі даследаваннямі, відэафільмамі, наведаюць ўрокі.

Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій дапамагло смаргонцам рэалізаваць цікавыя праекты са сваімі аднагодкамі з Еўропы.

Інфармацыйны цэнтр гімназіі па навучанні правам дзіцяці напісаў некалькі дапаможнікаў для педагогаў і навучэнцаў па імплементацыі Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці ў школе і соцыуме (адно з якіх заняло 1 месца ў рэспубліцы, падчас правядзення міністэрствам адукацыі конкурсу метадычных матэрыялаў сярод устаноў адукацыі рэспублікі).

Уладзімір Калінін, кіраўнік праекта

Паводле http://nastaunik.info