Гарадзенскія студэнты змогуць удзельнічаць у міжнародных абменах
Галоўным партнёрам гарадзенцаў ва ўхваленым Еўрапейскай камісіяй праекце «EMERGE: Мабільнасць паміж Еўропай і краінамі суседняга ўсходняга рэгіёну: Беларусь, Малдова, Украіна у межах праграмы Эразмус Мундус» з’яўляецца ўніверсітэт ім. Аляксандру Іаану Куза (г.Ясы, Румынія).
У іншым праекце – “MID: Мабільнасць для інавацыі развіцця» галоўным партнёрам з’яўляецца ўніверсітэт з фінскага Турку.
Як паведамляе сайт ГрДзУ, у межах абудвух праектаў для студэнтаў з купалаўскага ўніверсітэту, сталічнага БНТУ і брэсцкага ўніверсітэта імя Пушкіна прадугледжана каля 105 абменаў.
Усе яны будуць здзяйсняцца ў межах праграмы Эразмус Мундус, скіраванай на павышэнне якасці еўрапейскай адукацыі і развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі. Праграма існуе з 2004 г. і фінансуецца Еўрапейскай камісіяй.