Дазволены неабмежаваны вываз цыгарэт за мяжу
Уступіла ў дзеянне адпаведная пастанова Саветы Міністраў №1233 ад 15 верасня, якая ўносіць змены ў чэрвеньскую пастанову аб абмежаванні дазволу на вываз без уплаты пошліны.
Жорсткія абмежаванні, калі пры сабе можна было мець не больш за 2 пачкі цыгарэт, пратрывалі толькі 3 месяцы.
16 верасня стала вядома, што прадукцыя Гродзенскай табачнай фабрыкі “Нёман”, якая рэалізуецца праз крамы, размешчаныя ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі, выключана з прэйскуранта рэгуляваных дзяржавай коштаў.
Цяпер цыгарэты вытворчасці “Нёмана” будуць прадавацца ў Duty Free па свабодных коштах і вывозіцца без перашкод.
Фота з сайта http://www.b-g.by