Ігар Трусаў прэзентуе кнігу пра незаменныя страты архітэктуры Гродна

|

Усе матэрыялы багатага архіву Ігара Трусава проста не ўмясціла зала галерэі, таму ў кнізе тэма страчанай архітэктурнай спадчыны Гродна прадстаўлена больш шырока.

Больш за 100 фотаздымкаў з тлумачэннямі распавядаюць пра здабыткі гродзенскай архітэктуры, знішчаныя цягам 2 стагоддзяў, як кажа аўтар, “пры цары, пры паляках і пры саветах”.

 

Ігар Трусаў (на фота) гаворыць пра 2 фактары, ад якіх найбольш пацярпела архітэктура горада.

Першы –вайсковыя дзеянні, другі – дзеянні ўладаў, якія часам былі больш разбуральнымі, калі знікалі цэлыя кварталы, напрыклад, квартал Савецкай плошчы альбо забудова вуліцы Сацыялістычнай.

Ігар Трусаў:

–          Праект перш за ўсё адукацыйны, таму матэрыял кнігі дастаткова сістэматызаваны, разлічаны перадусім на школьнікаў, якія павінны атрымаць веды, а ўжо потым і для ўсіх аматараў гісторыі і архітэктуры Гродна.

У межах праграмы курса “Гродназнаўства” я падрыхтаваў ужо тры кнігі для школьнікаў, гэта чацьвёртая.

Па дамове з гарвыканкамам кніга пойдзе ва ўсе школьныя і гарадскія бібліятэкі ўсіх узроўняў, каб стала даступнай для школьнікаў.


Прэзентацыя кнігі  “Архітэктура Гродна. Незаменныя страты 19-20 стагоддзяў” прызначана на 14 гадзін 24 верасня.

Тут жа адбудзецца сустрэча з аўтарам, які адкажа на пытанні і правядзе аўтограф-сесію.

 

Фота Алесі Бяленік