Міліцыя вярнула жыхару Мастоў 30 тысяч долараў

|

Вялікія грошы 33-гадовы жыхар Мастоў узяў з сабой дзеля набыцця кватэры.

Аднак дамоў ён вяртаўся таксама з грашыма.

Каля Скідзеля мужчына спыніўся на запраўцы. Там, як тлумачыў пацярпелы супрацоўнікам міліцыі, дзеля зручнасці паклаў барсетку з валютай на дах машыны.

Пра грошы небрака ўзгадаў толькі ад’ехаўшы ад запраўкі некалькі кіламетраў. Зразумела, барсеткі на даху не было, але дзе яна згубілася, заставалася тоькі здагадвацца.

Мужчына звярнуўся ў міліцыю.

Заінелую барсетку на наступную раніцу знайшлі супрацоўнікі Гродзенскага РАУС. Яна ўсю ноч праляжала ў кювеце, але грошы засталіся на месцы.

Паводле http://uvd.grodno.by