Футбалісты “Нёмана” прывезлі ачко з Салігорска

|

У пачатку другога тайма з поля быў выдалены абаронца гаспадароў Каламыц і гарадзенцы атрымалі колькасную перавагу.

 

 

Нягледзячы на некалькі добрых шансаў адкрыць лік, гульцы “Нёмана гэтага зрабіць не здолелі.

 

Тым не менш, нічыя ў Салігорску з’яўляецца добрым вынікам.

 

За сем тураў да канца чэмпіянату гарадзенцы па-ранейшаму займаюць перадапошняе месца.

 

Наступную сустрэчу “Нёман” згуляе 1 кастрычніка на сваім полі з наваполацкім “Нафтанам”.

 

25 верасня. “Шахцёр”, Салігорск – “Нёман” 0:0

 

Турнірная табліца чэмпіянату выглядае наступным чынам (пасля назваў каманд ідуць адпаведна колькасць згуляных гульняў і набраных ў іх ачкоў):

1 БАТЭ 26 54
2 Шахцёр 26 43
3 Гомель 26 42
4 Дынама-Мінск 26 41
5 Белшына 26 35
6 Дынама Брэст 26 32
7 Тарпеда-БелАЗ 26 32
8 Нафтан 26 31
9 Мінск 26 29
10 Віцебск 26 28
11 Нёман 26 25
12 Днепр 26 21

На здымку: гульцы “Шахцёра” так і не змаглі забіць на сваім полі “Нёману”.

Фота goals.by