Дзень без аўтамабіля ў Гродне прайшоў для веласіпедыстаў

|

Акцыя, якая адзначаецца 22 верасня больш чым ў 35 краінах свету, прайшла ў Гродна ўжо ў чацьвёрты раз.


Напярэдадні акцыі гарадзенцаў заклікалі адмовіцца на адзін дзень ад аўтамабіляў, перасесці на веласіпеды альбо прайсціся пешшу да месца працы ці вучобы.

 

Нягледзячы на тое, што былі дададзеныя дадатковыя маршруты грамадскага транспарту, а аўтамабілістам прапанавалі бясплатны праезд, акцыя не атрымала масавасці.

 

Па задумцы арганізатараў, акцыя павінна была прыцягнуць увагу людзей да экалагічных праблемаў, звязаных з забруджваннем атмасфернага паветра выхлапнымі газамі аўтамабіляў.

 

Праз радые, газеты і тэлебачанне да акцыі намагаліся прыцягнуць як мага больш удзельнікаў.

 

Але, як можна было пабачыць потым на вуліцах горада, хтосьці з гарадзенцаў праігнараваў акцыю, а хтосьці адмоўна выказаўся на гарадзенскіх форумах, дзе была размешчана інфармацыя аб мерапрыемствах.

 

Некаторыя з іх пыталіся нават, калі ў Гродне адбудзецца дзень без пешаходаў.

 

Затое акцыю шырока падтрымалі веласіпедысты, у тым ліку з ААТ “ГроднаАзот”.

>

 

Прафкамам ды турклубам “Крокі” каля будынку заводакіравання былі праведзены гумарыстычныя конкурсы для супрацоўнікаў на роварах.

 

Не засталіся збоку і веласіпедысты з велаклубу Гродна, якія разам з усімі ахвотнымі здзейснілі велапрабег па гарадзенскіх вуліцах.

 

 

Дарэчы, жадаючых аказалася шмат.

 

 

На месцы збору – плошчы Савецкай – сабралася прыкладна каля 120 веласіпедыстаў, якія ў суправаджэнні ДАІ праехалі па маршруце пл.Савецкая – Філармонія – вул. Савецкіх памежнікаў – Фарты – БЛК – пл.Савецкая.

 

 

У прабегу ўдзельнічалі як людзі ў сталым узросце, так і зусім маленькія – у дзіцячых крэслах.

 

 

Да акцыі падцягнуліся і ролеры. Некаторыя з іх праехалі з веласіпедыстамі па ўсім маршруце.

 

“ТС” спытаў у некаторых удзельнікаў прабегу аб іх уражаннях ад акцыі.

 

Павел, Ягор:

 

– Нам падалося, што машын ў горадзе сёння менш. Хоць і не значна, але менш. Спадзяемся, што з дапамогай гэтай акцыі, людзі ўсё ж такі звернуць увагу на экалагічныя прабемы.

 

Сільвестр, Маша, Лера:

– Пераменаў мы не заўважылі, нягледзячы на тое, што шмат разоў бачылі рэкламу акцыі па тэлебачанні.

 

Нават бацькі сення паехалі на працу на сваіх аўтамабілях.

 

Маша (па сярэдзіне): А мая маці паехала на працу на веласіпедзе!

 

Фота аўтара