Арцём Буча: сэнс жыцця ў мастацтве

|

– Як ты пачаў чытаць рэп і пісаць свае тэксты?

– Пасля паступлення ў ліцэй я пазнаёміўся з чалавекам, які быў звязаны з рэп-культурай.

Свой першы трэк я запісаў у яго. Таксама мы спрабавалі пісаць разам.

>

– Як ты збіраешся працягваць сваю кар’еру?

– Я б не назваў гэта кар’ерай. Хутчэй гэта хобі. Рэп наўрадці стане сэнсам майго жыцця, бо ў нашай краіне рэп-культура не развіта так моцна, але я буду рабіць усё, што змагу для таго, каб рэп узняўся хоць на адну прыступку вышэй!

– Табе больш падабаецца выступаць сольна ці ў дуэтах, трыа і г.д.?

– Мне падабаецца проста выступаць! І не важна – аднаму ці з кімсьці.

– Хто дапамагае ў аранжыроўцы і апрацоўцы тваёй музыкі?

– У запісах і ва ўсім астатнім мне дапамагае лэйбл Rivals Pro, менавіта ён зрабіў для мяне ўсё, што я зараз маю!

– Як ты ставішся да другіх стыляў музыкі?

– Я меламан, люблю лірыку.

– У цябе ёсць якая-небудзь “ломка”, калі ты не маеш магчымасці выступаць на сцэне?

– Тааак! У такія моманты я пачынаю чытаць з сябрамі на вуліцы!

– Чым яшчэ ты займаешся ў вольны час?

– Займаўся ў клубе адзінаборстваў “Арыдан”, таксама пісаў у час вучобы розныя навуковыя працы, напрыклад, па астраноміі.

– Што, па-твойму, цікавіць людзей у табе і цябе ў людзях?

– Што цікавіць людзей ува мне, гэта ўжо не мне вырашаць, а мяне вось прываблівае дабрата і шчырасць.

– У чым ты бачыш сэнс свайго жыцця?

– Сэнс жыцця, канечне ж, у мастацтве!