У Варшаве адбываецца выстава “старажытных фота” гарадзенскай мастачкі

Называецца яна “гумойль” і палягае на нанясенні святлоадчувальнай эмульсіі на паперу і на апраменьванні пазітыва ўльтрафіялетавым святлом.

 

Анастасія Бурак:

– Я хацела прадэманстраваць людзям менавіта гэтую старую фотаграфічную тэхніку.

Усю працу трэба выконваць рукамі, гэта займае шмат часу. Гэтая тэхніка спадабаецца тым фотамайстрам, якія любяць падоўгу і скрупулёзна працаваць над здымкамі.

Спачатку я раблю эмульсію, якая рэагуе на сонечнае святло і вырабляю негатыў.

Потым на яго я накладваю масляную фарбу і атрымліваю пазітыў.

>

Анастасія Бурак нарадзілася ў Гродна, цяпер навучаецца ў Еўрапейскай акадэміі фатаграфіі ў Варшаве. Дзяўчына ўпэўнена, што на выставе ў сталіцы Польшчы яна мае шанс быць заўважанай:

 

На мае працы ўжо з’явілася некалькі кліентаў. Адна жанчына пыталася, дзе можна навучыцца гэтай тэхніцы. Людзі вельмі зацікаўленыя, таму што такая тэхніка вельмі рэдкая, а працы выглядаюць вельмі цікава – кажа Анастасія.


Словы фотамастачкі пацвярджае і мастацтвазнаўца з Варшавы Сільвія Цывіньска, якая наведала выставу:

 

Гэтыя працы вельмі ўдалыя і прыгожыя. Пра іх вельмі добра выказваюцца і наведнікі выставы і спецыялісты. Яны падабаюцца і мне асабіста. З вялікім задавальненнем павесіла б адну з іх у маёй кватэры”.

 

Галоўная мара беларускай фотамастачкі – зарабляць на жыццё, працуючы ў жанры фатаграфіі.

 

Дзяўчына шчыра спадзяецца, што яе працы будуць справядліва ацэненыя і што яны прынясуць сапраўднае задавальненне тым, хто знаецца на мастацтве.

 

Еўрарадыё