Жыхар Гродзенскай вобласці асуджаны за заражэнне ВІЧ
Мужчына жанаты.
Жонку ён папярэдзіў пра небяспеку і прымаў усе меры перасцярогі, каб яе не заразіць.
Аднак з каханкай ён паводзіў сябе інакш.
У выніку, на адну носьбітку ВІЧ-інфекцыі стала больш.
Прысуд суда для вінаватага – пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
На карысць пацярпелай былой каханкі мужчына павінны выплаціць 30 мільёнаў рублёў.
Паводле http://grodnonews.by
Фота з сайта http://prokazan.ru