Манхэтанскі фестываль: гродзенцы ўпадабалі фільмы пра Халакост і рэвалюцыю ў Каіры

|

Дырэктар кінатэатра Людміла Уладзіміраўна Ганчарук:

Першае месца і ў гродзенскіх гледачоў, і ў іншых краінах атрымала стужка “Давід і Галіяф” – амерыканскі фільм пра Халакост, які і стаў залатым прызёрам Манхэтанскага фестываля.

Гэты фільм быў у лідэрах усе тры дні паказаў у Гродне.


Далей меркаванні беларусаў і глядацкага журы іншых краін разышліся.

Калі большасць прагаласавала за фільм Dik, то Гродна, Віцебск і Мінск аддалі перавагу “Пятніцы пакутнікаў”: увесь свет больш зацікавілі сямейныя, псіхалагічныя праблемы, а беларусаў – рэвалюцыя ў Каіры.

Гэтая стужка заняла другое месца ў Гродне і ўсёй Беларусі, хаця з улікам гледачоў усіх краін на Манхэтанскім фестывалі стала толькі пятай.


Вынікі  XIV Манхэтанскага фестываля кароткаметражнага кіно выглядаюць такім чынам:

1 месца  – Давід и Галіяф / David and Goliath

2 месца – Dik

3 месца – Я кахаю Люсі / I Love Luci

4 месца – Праца ўрача / A Doctors Job

5 месца – Пятніца пакутнікаў/ Martyr Friday

6 месца – Легенда пра бабровую гаць / The Legend of Beaver Dam

7 месца – Мак / Mak

8 месца – Выпадак перад банкам / Incident By A Bank

9 месца – Сэксцінг / Sexting

10 месца – Лес / The Forest

 

Беларускае глядацкае журы ацаніла стужкі крыху інакш:

1 месца  – Давід и Галіяф / David and Goliath

2 месца – Пятніца пакутнікаў/ Martyr Friday

3 месца – Dik

4 месца – Я кахаю Люсі / I Love Luci

5 месца – Праца ўрача / A Doctors Job

6 месца – Легенда пра бабровую гаць / The Legend of Beaver Dam

7 месца – Мак / Mak

8 месца – Сэксцінг / Sexting

9 месца – Лес / The Forest

10 месца – Выпадак перад банкам / Incident By A Bank

 

А вось так выглядаюць вынікі галасавання гродзенскіх гледачоў:

1 месца  – Давід и Галіяф / David and Goliath

2 месца – Пятніца пакутнікаў/ Martyr Friday

3 месца – Я кахаю Люсі / I Love Luci

4 месца – Мак / Mak

5 месца – Праца ўрача / A Doctors Job

6 месца – Dik

7 месца – Лес / The Forest  і  Легенда пра бабровую гаць / The Legend of Beaver Dam

8 месца – Сэксцінг / Sexting

9 месца – Выпадак перад банкам / Incident By A Bank

У Гродне ў галасаванні ўдзельнічалі каля 450 гледачоў.

Усе тры дні конкурснага паказу ў “Чырвонай зорцы” быў аншлаг.

 

Арганізатары засталіся задаволеныя актыўнасцю гродзенцаў.

Па словах дырэктара кінатэатра,  конкурсны паказ  фільмаў наступнага, ужо XV Манхэтанскага фестываля, плануецца пашырыць на цэлы тыдзень.

Акрамя таго разглядаецца магчымасць зрабіць у “Чырвонай зорцы” паказ фільмаў пераможцаў Манхэтанскага фестываля за 10 гадоў.

 

Мэта фэсту – на тыдзень аб’яднаць людзей з усіх куткоў свету з дапамогай самых захапляльных кароткаметражных стужак апошніх 2 гадоў.

Сёлета гледачам шасці кантынентаў свае работы прадстаўлялі 10 прафесійных рэжысёраў з розных краін.

10 фільмаў былі адабраны з ліку 598 заявак. Гэта камедыі, драмы і нават трэш-мюзікл

Ацэньвалі іх прыкладна 150000 кінагледачоў з 48 краін.

 

У Беларусі конкурсныя паказы сёлета прайшлі ў Мінску, Віцебску, Гродне.

Арганізатары прагляду – The Manhattan Short Film Festival  і міжнароднае фестывальнае агенцтва Tour de Film.

 

На фота: Кадр з фільма “Давід і Галіяф” – пераможцы Манхэтанскага фестываля