У Гродне стартуе Школа маладога журналіста
Будучыя журналісты ўпершыню сустрэнуцца з выкладчыкамі, пазнаёмяцца з грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар”, якое праводзіць праект “Школа маладога журналіста” пачынаючы з 1997 года.
Каардынатар “ШМЖ” Юлія Каляда:
–Сёлета ў нас было 48 заявак на навучанне. З усіх прэтэндэнтаў мы адабралі групу ў 30 чалавек.
Узрост нашых навучэнцаў ад 15 да 28 гадоў.
Мяне ўзрадавала, што ў гэтым годзе ў нас ажно 10 хлапцоў, у мінулым годзе было толькі 5.
З наступнага тыдня ў “ШМЖ-15” пачнуцца грунтоўныя заняткі і праца ў рэдакцыях.
За 14 год ШМЖ прайшло каля 300 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі.
Выпускнікі ШМЖ працуюць у беларускіх і замежных газетах, на радыё і тэлебачанні.
На фота: “ШМЖ”-14.
Фота з http://shmzh.blogspot.com