Тры шрубы: асаблівасці і стабільнасць
Распавядае арганізатар мерапрыемства Сяргей “Фінік” Фінскі (на здымку):
– Я ўжо сам збіўся з ліку, які гэта будзе фэст.
Вядома, што даўно перакрочылі за 10-ку. У фэста склаліся сваеасаблівыя традыцыі.
Мы яго ладзім насуперак ўсялякім забаронам з гарвыканкамаў, БРСМ-аў і ідэалагічных аддзелаў. І кожны раз запрашаем розных гасцей з іншых краін і гарадоў Беларусі.
Першы дзень сёлетняга фэсту – гэта будзе так званая лайт версія другога дню.
Асаблівасцю гэтага фэста будзе тое, што выступ у гарадзенскай філармоніі будзе разбіты на 2 часткі: першы будзе адбывацца на сцэне, а другую імправізаваную сцэну мы плануем зладзіць пасярод залы.
Паглядзім як гэта атрымаецца.
Другі – больш цяжкі па выканаўцах дзень, плануем правесці троху пазней.
Дакладную дату пакуль не вызначылі.
Гарадзенцаў, наведвальнікаў гарадзенскага форума вельмі здзівіла прысутнасць у першы дзень сярод запрошаных выканаўцаў беларускага хіп-хопера Vincenta.
Арганізатар мае свой адказ на гэтае пытанне:
– А вы чулі яго выкананне ў жывую? Гэта хіп-хопам назваць цяжка! Гэта краст-панк, які звычайна выконваюць гарадзенцы!
>
Нагадаем, што на віленскім “Кірмашы народаў”, што адбываўся напрыканцы верасня у летувіскай сталіцы выступ беларуса Vincenta наведаў таксама іншы вядомы беларус Зянон Пазняк.
А мы запрашаем на “Тры шрубы”, у якіх ўдзел бяруць:
Rolliks (Украіна);
Kaizen (Расея);
Vinsent (Менск);
Sciana (Берасьце);
Plum Bum (Берасьце);
«Премия» (Ліда);
«Твой город» (Гродна);
«Любимая вредная привычка» (Гродна);
Black Market Fuse (Гродна);
Lifebit (Гродна);
Квіткі ўжо зараз можна набыць у касах гродзенскай філармоніі: Першыя сто квіткоў будуць каштаваць 20 000 рублёў, наступныя 200 — 25 000 рублёў, астатнія — па 30 000 рублёў.