Гарадзенскі аўтапарк рэкламуе таямнічых контррэвалюцыянераў

| Без катэгорыі

Апроч спасылкі на групу “ВКонтакте” налепкі не маюць аніякіх выходных дадзеных, што ўжо само па сабе павінна было б выклікаць увагу праваахоўных органаў.

 

Аніякай рэакцыі, аднак, ні з боку ўладаў, ні з боку міліцыі, не відаць.

 

Усё гэта ўскосна сведчыць пра тое, што налепкі з’явіліся калі не з ініцыятывы ўладаў, занепакоеных летнімі маўклівымі акцыямі пратэсту, то з іх згоды.

 

Цьмяннымі застаюцца і крыніцы фінансавання такога кшталту прадукцыі.

 

Ананімныя аўтары налепак, якія карыстаюцца такім даверам уладаў, тлумачаць сваю ініцыятыву імкненнем папярэдзіць “оранжевый цирк, единственная цель которого – приход к власти чужих марионеток и разграбление страны”.

– “Мы против этого! И мы это заявляем прямо. Официально и открыто” – сцвярджаюць аўтары звароту.

 

Да афіцыйнасці і адкрытасці, а таксама да сцвярджэння, што “народ – это мы”, ёсць вялікія пытанні.

 

Многія з удзельнікаў групы “ВКонтакте” не мае дачынення не толькі да Гарадзеншчыны, але і да Беларусі.

 

Многія з аўтараў, якія пішуць у групе пад рознымі “нікамі”, адкрыта праяўляюць свае расійскія нацыяналістычныя і шавіністычныя погляды.

 

Дзейнасць “контррэвалюцыянераў” выклікае захапленне далёка не ва ўсіх гарадзенцаў.

 

Сведчаннем гэтага з’яўляецца фотаздымак, які патрапіў днямі ў нашую рэдакцыйную пошту.

>

Фота Яўгена Здановіча