Адзін дзень студэнта ў радзільным доме
Мінаю браму радзільнага дому – ранак пачынаецца. Тут заўседы ціха і спакойна.
Медыцынскі персанал, часцей за ўсе жанчыны, выконвае свае абавязкі з дакладнасцю добра запраграмаванага кампутара. Тут не павінна быць стогнаў і крыкаў, бо ўся энергія накіравана на адну мэту – дапамагчы з’явіцца дзіцяці.
Палова на дзесятую. Абход. Галоўнае правіла – ты – цень. Ідзем па пятах куратара. Слухаем, назіраем, супастаўляем. Пытанні толькі ў кабінеце.
Дзесяць. Складаная аперацыя – фібраміёма маткі. Жанчына на трынаццатым тыдні цяжарнасці, дзіця трэба захаваць.
У аперацыйнай ўрачыстая засяроджанасць. Назіраю за гэтым праз шкло дзвярэй.
Далі наркоз – аперацыя пачалася. Фармуюць доступ. Гадзіна пралятае як хвіліна.
Зашылі. Хірургі здымаюць пальчаткі – аперацыя скончана.
Палова на дванаццатую. Доўгачаканы перапынак: буфет, чарга, галодныя позіркі; студэнтка, булачка, кампот.
У гэтым знакамітым месцы, напэўна, пабываў кожны студэнт.
Поўдзень. Збіраемся ў кабінеце. Цень пераўтвараецца ў чалавека: пытанні, спрэчкі, дыскусійны клуб.
Ніколі не выйду адсюль, пакуль не пастаўлю ўсе кнопкі над “і”.
Без дзесяці гадзіна. Доўгія пераходы і калідоры да гардэробу.
Выхажу за браму і разумею, што заўтра ўсё гэта пачнецца з самога пачатку.
Можа гэта і ёсць шчасце. Здаецца, за гэтыя некалькі гадзін я дапамагаю нарадзіцца цэламу чалавецтву.
>
Фота prosto-free