Грамадзяне Грузіі зноў штурмуюць мяжу

|

Памежнікі ўбачылі 2 ланцужкі слядоў на КСП, а пасля затрымалі двух парушальнікаў. Трэці схаваўся на дрэве, але службовы сабака адшукаў і яго.

Ураджэнцы Батумі прыбылі ў Беларусь авіярэйсам Батумі-Мінск.

Набылі ў кіёску мапу Беларусі і за 200 долараў знайшлі таксіста, які адвез іх бліжэй да беларуска-польскай мяжы, у раён вёскі Адэльск Бераставіцкага раёна.

Пасля гэтага нелегалы пешшу накіраваліся ў бок Польшчы.

Пры даглядзе ў парушальнікаў знайшлі  926 долараў, нож, компас, прадукты, асабістыя рэчы і мабільны тэлефон.

Грамадзян Грузіі дэпартуюць з забаронай уезду тэрмінам на 5 гадоў.

З пачатку года на ўчастку Гродзенскай памежнай групы затрымана больш за 90 парушальнікаў мяжы.

60% парушальнікаў – грамадзяне Грузіі.

Паводле http://gpk.gov.by