Футбалісты “Нёмана” перамаглі беластоцкую “Ягелонію”

|

Беластоцкая “Ягелонія” ў апошнія два гады стала адным з лідэраў польскай футбольнай экстракласы. У 2010-м г. каманда выйграла Кубак і Суперкубак Польшчы.

 

Сёлета клуб з Беластока ідзе на 8-м месцы ў турнірнай табліцы чэмпіянату Польшчы, але адстае ад лідэраў не на шмат.

 

Таварысцкую гульню, якая праходзіла ў Беластоку, абедзьве каманды скарысталі, каб праверыць бліжэйшы рэзерв і навічкоў каманды.

 

Так, у складзе “Ягелоніі” на поле выйшаў дасьведчаны Гжэгаж Расяк, які толькі-толькі падпісаў кантракт з камандай. У свой час гэты нападнік з посьпехам гуляў у Англіі, а ў Беласток перабраўся з чэмпіянату Кіпра.

 

Менавіта гэты гулец меў найбольшыя шансы сярод гаспадароў забіць гол “Нёману”, але не змог забіць з пенальці ў браму Сяргея Чэрніка.

 

У складзе гарадзенцаў з першых хвілін гулялі маладыя Бомбель, Анюкевіч. У асноўным складзе выйшаў і Дзмітрый Раўнейка, які сёлета прапусціў паўгода з-за цяжкай траўмы.

 

Бліжэйшую афіцыйную сустрэчу “Нёман” згуляў у чэмпіянаце Беларусі 16 кастрычніка ў Бабруйску супраць “Белшыны”.