Найбуйнейшую за гэты год партыю кантрабандых цыгарэт перахапілі гродзенскія памежнікі
Памежнікі пачалі пераслед мікрааўтобуса.
У 500 метрах ад мяжы яго знайшлі, але ўжо без кіроўцы, які, срарыстаўшыся цемрай, паспеў схавацца ў лесе.
Затое ў мікрааўтобусе знайшлі 131 скрыню з цыгарэтамі з беларускай акцызнай маркай.
Пры дапамозе АБЭПу выяўленыя грамадзяне, якія мелі дачыненне да незаконнай перапраўкі цыгарэт праз беларуска-літоўскую мяжу.
У гэтай аперацыі кантрабандысты страцілі 65500 пачак цыгарэт маркі “ФЭСТ” агульным коштам больш за 144 мільёны рублёў.
Сёлета на ўчастку Гродзенскай памежнай групы ў кантрабандыстаў канфіскавана больш за 20 вялікіх партый цыгарэт на агульную суму больш чым 400 мільёнаў рублёў.
Паводле http://gpk.gov.by