Гродзенскія сіноптыкі: у бліжэйшыя дні тэмпература паветра будзе ніжэй за норму

|

Калі ўлічыць,  што норма –  5-8 градусаў, то прагноз несуцяшальны.

Тэмпература паветра будзе паступова зніжацца. Прагназуюцца ападкі, магчымы першы снег.

У ноч з чацьвярга на пятніцу магчымыя замаразкі, -1+4. У пятніцу  чакаецца  4-9 градусаў цяпла.

Не парадуюць надвор’ем і выходныя.

 

Заходнія сіноптыкі  ўжо прагназуюць нам доўгую і сцюдзёную зіму.

Але вядома, што доўгатэрміновыя метэаралагічныя прагнозы  недакладныя.

Так, прагнозы надвор’я на месяц спраўджваюцца толькі на 53%.

Хочацца верыць, што не спраўдзяцца і гэтыя змрочныя прагнозы.