Прадавец гродзенскай крамы паўгадзіны пераследавала злодзеяў
Міліцыянеры затрымалі жанчыну ў аўтобусе менш чым праз гадзіну. Увесь гэты час яе пераследавала прадавец.
Паводле відавочцаў, дзяўчына і хлопец з дзіцячым вазком зайшлі ў краму перад абедам.
Мама ўзяла малога на рукі, хлопец увесь час быў побач.
І вось я ўбачыла, што пары сыходзіць, а з торбы дзяўчыны тырчыць нешта падобнае да шнура.
Натуральна, я вырашыла праверыць. Пацшла за імі.
А яны, крыху адышоўшы, адкрылі торбу, і я ўбачыла, што там прас.
Адразу ж патэлефанавала ў магазін, у міліцыю.
Але, паколькі парачка накіравалася далей, пачала іх пераследаваць. Яны дайшлі да тэатра лялек і селі ў аўтобус. У гэты час прыехала міліцыя, – распавяла прадавец Святлана.
Паводле адміністрацыі “Гаранта”, факт крадзяжу быў бы заўважаны ў любым выпадку, бо ў гандлёвай кропцы ўсталяваныя відэакамеры.
Аднак, дзякуючы дзеянням прадаўца, злодзеяў не давялося доўга шукаць.
Кошт скрадзенага праса – 275 тысяч рублёў.