Грамадскіх актывістаў пакаралі штрафам
Актывісты былі пакараныя за расклейванне ўлётак уначы 17-га верасня. Улёткі былі прымеркаваныя да запланаванай на 21 верасня маўклівай акцыі пратэсту.
Алесь Кіркевіч мяркуе, што гэтая справа можа мець працяг.
На маладафронцаўцаў завялі новую адміністрацыйную справу нібыта за арганізацыю і удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Дата новых судовых разбіральніцваў пакуль не вызначаная.
Алесь Кіркевіч быў прызнаны вінаватым “ва ўдзеле ў масавых беспарадках” 19 снежня 2010 году і атрымаў 4 гады пазбаўлення волі.
Сядзеў у Наваполацкай калоніі. Быў вызвалены 1 верасня пасля ўказа Аляксандра Лукашэнкі аб памілаванні.
Фота аўтара