У Слоніме cудзяць удзельнікаў Народнага сходу

|

Масюк прыняў актыўны ўдзел у масавым мерапрыемстве 8 кастрычніка ў гарадскім парку, якое праводзілася без адпаведнага дазволу ўладаў, і раздаваў там людзям “друкаваную прадукцыю”, чым парушыў Закон РБ “Аб масавых мерапрыемствах”, гаворыцца ў судовым рашэнні.

 

Там жа сказана, што суд не можа прыняць пад увагу меркаванні Масюка наконт таго, што ён прыйшоў на мясцовы сход, на які не патрабуецца браць дазволу, паколькі не было выканана заканадаўства аб правядзенні мясцовых сходаў.

 

У пастанове таксама адзначаецца, што пры вынясенні памеру пакарання суд кіраваўся тымі акалічнасцямі, што падсудны мае на ўтрыманні двух няпоўнагадовых дзяцей, а памер яго заробку складае 700 тысяч рублёў у месяц.

Друкаванай прадукцыяй, якую Алесь Масюк раздаваў у парку людзям, з’яўляўся праект рэзалюцыі Народнага сходу ў Слоніме.

 

Калі б сход адбыўся і рэзалюцыю прынялі, то яе павінны былі перадаць у райвыканкам. Папера тая змяшчала патрабаванні спыніць рост цэнаў, індэксаваць заробкі, пенсіі, стыпендыі і іншыя выплаты, адмяніць сістэму прымусовых кароткатэрміновых кантрактаў, стымуляваць гаспадарчую ініцыятыву, аднавіць законнасць у краіне, вызваліць усіх палітвязняў, забяспечыць права на атрыманне праўдзівай і поўнай інфармацыі аб сітуацыі ў краіне, спыніць будаўніцтва беларускай АЭС ды забяспечыць правядзенне сумленных і справядлівых выбараў усіх узроўняў.

 

У праекце рэзалюцыі таксама была прапанова сабрацца на наступны Народны сход 12 лістапада, каб “абмеркаваць рэакцыю ўладаў на нашы патрабаванні і прыняць рашэнне аб наступных дзеяннях па абароне сваіх законных правоў”.

Да прыняцця рэзалюцыі, як вядома, справа не дайшла. Тым часам Алесь Масюк ужо пакараны штрафам, а другі ўдзельнік сходу, Іван Бедка, чакае позву ў суд.

 

Газета Слонімская