У першым беларускім серыяле адну з галоўных ролей атрымала гарадзенка
Галоўная мэта стварэння гэтага фільму – адлюстраваць жыцце сучаснай моладзі, а таксама прадухіліць дыскрымінацыю людзей, якія жывуць з ВІЧ.
Вераніка Барцэвіч, акторка “Гродзенскай надзеі”, будзе выконваць ролю дзяўчыны, якая закахалася ў галоўнага героя.
Як паведаміла “ТС” Вераніка, пра адбор да ўдзелу ў серыяле, даведалася ее матуля. Вераніка знайшла інфармацыю ў Інтэрнэце і вырашыла паспрабаваць сябе. Кастынгі праходзілі ў тры этапы ў Мінску.
“Я вельмі хвалявалася, бо другі этап быў складаны – кажа Вераніка.- Кожнаму, хто прайшоў у другі этап, дасылалі тэкст для пробаў, які патрэбна было вывучыць і выканаць ў адпаведнай ролі. Мне падалося, што я не вельмі добра справілася з гэтым. Таму не была ўпэўнена, што запросяць на трэці этап. Але мне пашчасціла быць абранай больш чым з 1500 прэтэндэнтаў”.
Гульню гарадзенкі адзначылі не толькі на кастынгу. На Міжнародным фестывалі тэатраў дзяцей і моладзі “Балтык-Сатэлід-2011” , які ладзіўся ў польскіх Сейнах 7-12 чэрвеня, Вераніка атрымала дыплом “За лепшую акторскую ролю”.