Ракетамадэлісты з Гродна запусцілі свае ракеты на касмадроме Байканур

|

Сезон скончыўся пускам ракет на касмадроме Байканур.

У кожным класе выступала ў сярэднім па  30 спартсменаў з усяго свету.

Гродзенец Аляксандр Ліпай сабраў калекцыю медалёў адразу ў некалькіх класах, стаўшы чэмпіёнам у заліку ракетапланаў.

У агульным заліку па выніках этапаў  Кубка свету ён заняў трэцяе месца, хаця ўдзельнічаў далёка не ў кожным з іх.

 

Галоўная прычына неўдзелу – фінансавая.

Ва ўсіх этапах выступаем за свой кошт.

Таму складана развівацца прафесійна, вывозіць на спаборніцтвы за мяжу дзяцей, – адзначыў Аляксандр Ліпай, які спартыўную дзейнасць сумяшчае з навучаннем дзяцей у абласным цэнтры тэхнічнай творчасці.

 

На навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай вывучэнню віда спорта, праца гродзенца Ўлада Гурбы была адзінай, прадстаўленай завочна.

Паехаць на Байканур Улад не змог, тым не менш ягоная праца была прызнаная лепшай.

Арганізатары нават зрабілі спецыяльны прыз для лабараторыі цэнтра тэхнічнай творчасці, назваўшы гурток лепшым за падобны падыход  да справы.

 

У секцыі ракетамадэльнага спорту на сёння займаецца больш за 20 дзяцей.

Праўда, магчымасці вывезці іх на спаборніцтвы нават за межы вобласці няма.

Хаця за іх дасягненні іх гатовыя прымаць бясплатна на многіх этапах Кубка свету.

На фота: Выхаванцы  гродзенскага абласнога дзяржаўнага цэнтра тэхнічнай творчасці ў 50-гадовы юбілей першага палёту ў космас праводзяць запуск копіі ракетаносьбіта “Усход” у маштабе 1:25

Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com