У Дзень Маці ў Гродне адкрыўся цэнтр рэабілітацыі інвалідаў
Адкрыццё рыхтавалася яшчэ ў траўні, аднак гарадскія ўлады вырашылі адкласці падзею да Дня Маці, і нарэшце сёння цэнтр распачаў працу па рэабілітацыі і сацыялізацыі маладых інвалідаў.
Дырэктар цэнтра атрымала сімвалічныя ключы ад установы.
alt=”Image 16911″ >
Улады падарылі абсталяванне для кампутарнага класа цэнтра, былі падарункі ад іншых спонсараў.
Аднак самым цікавым аказаўся падарунак ад суседкі, што жыве непадалёк: выкладчыца гуманітарнага каледжа Марыя Кароль прэзентавала піяніна.
У цэнтры будуць працаваць 13 спецыялістаў, пад наглядам якіх пакуль 43 дзіцяці з абмежаваннямі.
Асноўная наша задача, кажуць супрацоўнікі, выцягнуць іх з дамоў, каб яны маглі адзін з адным сустракацца, дзяліцца сваімі праблемамі.
Здымкі аўтара