У Гродне збяруцца даследчыкі роду Валовічаў
Беларускія даследчыкі прадставяць новыя факты з жыцця і дзейнасці прадстаўнікоў знакамітага рода, разгледзяць іх ролю ў палітычным жыцці Вялікага княства, абмяркуюць знойдзеныя дакументы па гісторыі Валовічаў, разгледзяць іканаграфію Валовічаў, звесткі пра род у беларуска-літоўскіх летапісах і кроніках.
Адным з пытанняў разгляду стане прадстаўленне рода Валовічаў турыстам: аб’ектаў і месцаў, якія звязаны з прадстаўнікамі рода на Гродзеншчыне.
Кандыдат гістарычных навук Віталь Галубовіч, адзін з арганізатараў:
– Ініцыятарамі правядзення канферэнцыі сталі супрацоўнік інстытута гісторыі НАН Беларусі і Сяргей Амелька – выкладчык універсітэта імя Янкі Купалы.
Прысвяцілі яе роду Валовічаў, бо гэты род пакінуў заўважную спадчыну ў гісторыі Гродна, вельмі заўважны, уплывовы і мала ўведзены ў турыстычна-гістарычны кантэкст Беларусі.
Астафій Валовіч – адзін з найбольш уплывовых палітыкаў 16 стагоддзя, Яраш Валовіч – выключна адукаваны дыпламат, 50 гадоў жыцця якога захаваліся ў перапісцы, успамінах…
Захавалася сядзіба Валовічаў у Свяцку, некалькі будынкаў у горадзе звязаныя з гэтым родам.
У канферэнцыі возьмуць удзел навукоўцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Нацыянальнага архіва, навукова-даследніцкага цэнтра электроннай дакументацыі, Акадэміі ўнутраных спраў, Полацкага дзяржуніверсітэта, Гродзенскіх ВНУ, гісторыка-археалагічнага музея і абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Карскага.
Канферэнцыя адкрыецца ў 10 гадзін 15 кастрычніка ў Новым замку.
На фота: Герб роду Валовічаў