Гродзенец кіраваў злачыннай групоўкай, якая рабавала банкі ў Германіі

|

Злаўмыснікі  ў перыяд з сакавіка 2009 па кастрычнік 2010 года здзейснілі 34 рабаўніцтвы банкаў, здабыўшы такім чынам 800 тысяч еўра.

Грошы накіроўваліся ў Гродна ў “абшчак”, далей іх размяркоўваў кіраўнік групоўкі.

 

Злачынцы “працавалі” ў Германіі, Польшчы, Літве і Беларусі.

Яны знаходзілі людзей, зродных на рабаўніцтва, вучылі іх і дастаўлялі на месца аперацыі.

Кіраўнікі групоўкі дапамагалі з вырабам віз і фальшывых дакументаў.

Калі паліцыя затрымлівала ўдзельнікаў банды, іх таксама не пакідалі без увагі, дапамагалі, складалі “легенды”, забяспечвалі іх сем’і.

 

На дадзены момант у чатырох краінах затрыманыя 27 удзельнікаў злачыннай групоўкі.

10 чалавек ужо асуджаны ў Германіі на тэрміны ад 1,5 да 9 гадоў пазбаўлення волі.

Аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы працягваюцца.

 

Паводле http://www.belta.by