ДАІ настойліва раіць кіроўцам паставіць зімовыя шыны

|

Прымусіць альбо пакараць кіроўцаў супрацоўнікі ДАІ не маюць права: у Беларусі адміністратыўная адказнасць за язду зімой на машыне з летнімі шынамі не прадугледжана.

Застаецца спадзявацца на здаровы сэнс.


Паводле супрацоўнікаў Гродзенскай ДАІ, тэмпература паветра – кропка адліку для змены шын. Зімовыя шыны неабходна ўсталёўваць, калі слупок тэрмометра апускаецца ніжэй за +7ºС.

Сіноптыкі прагназуюць пагаршэнне надвор’я на Гродзеншчыне, верагодны мокры снег.

Зараз, пры начных тэмпературах 0-1 ºС, на пуцяпровадах, мастах ужо можа з’яўляцца наледзь.

Таму лепш загадзя памяняць гуму, бо сцэпленне летняй гумы, незалежна ад хуткасці руху,  значна горшае.

Пры тым, што абледзянелая дарога ў 2 разы больш слізкая, чым заснежаная, у 4 разы, чым мокрая, і ў 8 разоў больш слізкая ў параўнанні з сухой.

 

Правілы “преаабуваць” машыну з надыходам халадоў дзейнічаюць у многіх краінах.

У Германіі забарона на выкарыстанне летніх шын дзейнічае з 1 снежня да 1 красавіка, у Літве – з 10 лістапада да 1 красавіка, у Латвіі – з 1 снежня да 29 лютага.

У Аўстрыі існуе пералік дарог, па якім можна рухацца толькі на зімняй гуме, у Францыі падобныя спісы змяняюцца ў залежнасці ад надвор’я.

Нават у Турцыі ўладальнік машыны павінны ў выпадку дрэннага надвор’я  яе “пераабуць” .

Дзярждума суседняй Расіі адмовілася прыняць правілы абавязковай замены гумы на зіму.