Гродзенскі стрыт-арт як з’ява вулічнага мастацтва

|

Зрэдку сустракаецца графіці, якое прайграе ў барацьбе за існаванне з ЖЭСамі. Між тым у свеце шкодніцтва на сценах называецца стрыт-артам.

 

Стрыт-арт (вулічнае мастацтва) – выяўленчае мастацтва з урбаністычным стылем. Ён пачынаўся з графіці, але з часам, адчуваючы неабходнасць у самавыяўленні, крытыцы сацыяльных недахопаў і супраціве, некаторыя графітчыкі пачалі шукаць новыя формы. Так з’явіліся некамерцыйныя постэры, трафарэты, скульптурныя інсталяцыі і г.д.

 

З развіццём новых тэхналогій стрыт-арт атрымлівае шырокі распаўсюд і вядомасць. У адрозненні ад графіці стрыт-арт больш складаны для ўспрыняцця і болей інтелектуальны. І калі раней яго ўспрымалі як злачыннае дзеянне, то сёння гэта асобны від мастацтва, мэта якога – заахвоціць гледача да дыялогу.

 

Самым вядомым у свеце вулічным мастаком сёння лічыцца англічанін Бэнксі. Асноўныя матывы ягоных прац – вайна, свабода, востра сацыяльныя тэмы. Нядаўна з’явілася навіна, што ў родным Брысталі невядомыя зафарбавалі графіці Бэнксі. Мясцовыя жыхары прызналі гэты учынак актам вандалізму.

 

 

Калі казаць пра Беларусь, то ў нас толькі прабіваюцца кволыя пачаткі стрыт-арту, якія найчасцей замалёўваюцца як шкодныя роспісы будынкаў. Затое Беларусь з яе “маўклівымі рэвалюцыямі” трапіла на сцены іншых краін і гарадоў. Цягам апошніх двух месяцаў лета ў межах праекта “GLOBAL ART” у шэрагу гарадоў свету адбыліся выставы, мэта якіх – салідарнасць з беларусамі, якія удзельнічалі ў “маўклівых акцыях” па серадах. Удзельнікі праекта з 10 краін – Англіі, Беларусі, Германіі, Лівіі, Нідэрландаў, Расіі, ЗША, Італіі, Ізраіля і Узбекістана – у сваіх гарадах раздрукоўвалі і расклейвалі карцінкі з выявамі разгону маўклівых акцый. Галоўнымі матывамі твораў абралі “плясканне ў ладкі” і “чалавек, які паказвае сярэдні палец”. У праекце мог удзельнічаць кожны ахвотны.

 

 

У Гродне стала звычайнай справай зафарбоўваць любыя спробы з’ўлення стрыт-арту. Маляваць можна ў строга вызначаных месцах. Аднак некалькі прыкладаў вулічнага мастцтва ў Гродне ўдалося знайсці.

 

Найперш, знакамітая сцяна ля палацу творчасці дзяцей і моладзі. Графіці тут было заўсёды, ніхто яго не зафарбоўвае, сюжеты натуральна змяняць адзін аднаго, перадаючы эстафету мастацтва стрыт-арту новым и новым мастакам. Таксама да гродзенскага стрыт-арту можна аднесці шматлікія графіці на старых будынках, часцей заўсё прыхаваныя у дварах. Дзякуючы таму, што яны зробленыя ў старых дварах, малюнкі і захаваліся.

 

На адной са сцен акуратны каліграфічны надпіс, які пазней быў зафарбаваны – радкі А. Краўчэні.

Гістарычны сюжэт – выява князя Альгерда, што з ім зараз – невядома.

alt=”Image 16979″ >

 

Яшчэ адзін прыклад вулічнага мастацтва, пакуль у поўнай сваёй красе

І як варыянт вулічнага “кубізму” – геаметрычныя кампазіцыя супрацоўнікаў ЖЭСаў

Часам здараюцца надпісы на сценах як крык душы

 

Здымкі з http://vrubel-timofeeva.de/, http://www.openspace.ru/news/details/30662/