Чалавечыя косткі з-пад сцен Каложы даследуюць

|

Па словах археолага, дацэнта Гродзенскага ўніверсітэта ім. Я Купалы Генадзя Семянчука, парэшткі накіраваныя на антрапалагічны аналіз:

 

Гэты аналіз будзе рабіць антраполаг з Полацкага ўніверсітэта Вольга Емельянчык. Пасля таго, калі будзе зроблены антрапалагічны аналіз, косткі будуць перазахаваныя каля Каложскай царквы.

 

Пакуль прыедзе полацкі антраполаг, знойдзеныя парэшткі захоўваюцца ў сховішчы-склепе купалаўскага ўніверсітэта.

 

Якое стаўленне з маральнага боку да раскопак пахаванняў царквы і навукоўцаў? Генадзь Семянчук кажа, што адназначнага адказу на гэтае пытанне няма:

 

З аднаго боку, з пункту гледжання хрысціянскай маралі, мы парушаем пэўную этыку, выкапваючы старажытныя пахаванні і, так бы мовіць, перабіраючы чалавечыя косткі. Але з пункту гледжання навукі – гэта ўдасканаленне нашых ведаў пра традыцыі, звычаі, абрады, нават пра наш фізічна-антрапалагічны выгляд. Гэтым для навукі можна ахвяраваць, бо больш трагічна, калі экскаватар выкідвае косткі, чым калі навукоўцы метадычна іх раскопваюць і даследуюць.

 

Між іншым, па словах Генадзя Семянчука, праведзеныя археалагічныя даследаванні каля Каложскай царквы дагэтуль навукоўцам непрафінансаваныя, хаця былі заключаныя дамовы, паводле якіх археолагі выконвалі сваю працу, пачынаючы ад мая.

 

Здымак з s13.ru