У Ваўкавыску вандалы пашкодзілі памятны знак у гонар 600-годдзя Грунвальдскай бітвы
З усталяванага каля ваенна-гістарычнага музея імя П.Багратыёна памятнага знака, піша Волковыск.by, знік другі меч.
Першы меч, прымацаваны на знешнім баку помніка, быў пашкоджаны яшчэ ў пачатку верасня.
Па гэтым факце аддзяленне дазнання 8 верасня распачало крымінальную справу па ч.1 арт.218 КК РБ (наўмыснае пашкоджанне маёмасці.
Помнік, прысвечаны жыхарам Ваўкавыску, якія ўдзельнічалі ў Грунвальдскай бітве, быў адкрыты сёлета 17 ліпеня.
Яго аўтар – мастак Краснасельскага дома культуры Міхаіл Бабенкаў.
На адшліфаваным камяні – герб Ваўкавыску і вершнік Ваўкавыскай харугвы.
Фота з сайта http://volkovysk.by