Прэзентацыя перавыдання слоўніка Некрашэвіча і Байкова пераносіцца

|

Слоўнік падзяліў трагічны лёс сваіх аўтараў.

Упершыню арыштаваны ў 1930 годзе, Сцяпан Некрашэвіч быў расстраляны 20 снежня 1937 года.

Мікола Байкоў таксама перажыў арышт 30-га года, паўторна арыштаваны ў 1945 годзе ў Берліне. Далейшы яго лёс невядомы.

Іх унікальны слоўнік, які ўтрымлівае больш за 60 тысяч словаў і высока ацэньваецца спецыялістамі, доўгія гады быў даступны толькі ў спецсховішчах.

У постсавецкія часы розныя ведавецтвы браліся перавыдаць “Расійска-беларускі слоўнік”, але да канца справа была даведзеная толькі зараз.

 

Разам з слоўнікам гродзенцам прэзентуюць паліталагічнае выданне “Хрышчэнне нацыі. Масавыя пратэсты 1988-2009”, прысвечанае палітычнаму жыццю Гродна, і выпуск ARCHE, прысвечаны Беларусі ў складзе Вялікага княства Літоўскага ў XVIII стагоддзі.

 

Пра час і месца прэзентацыі “Твой стыль” паведаміць пазней.

 

Фота вокладкі слоўніка з сайта http://new.arche.by