Кошты навучання ў ВНУ зноў вырастуць
Такая інфармацыя, піша ex-press, з’явілася ў Інтэрнэце пасля таго, як з 1 кастрычніка на 28% (да 151 тыс.) павялічылася тарыфная стаўка першага разраду.
–Паколькі ў структуры выдаткаў на адукацыйныя паслугі асноўную ўдзельную вагу займае аплата працы прафесарска-выкладніцкага складу, то з павышэннем стаўкі першага разраду аплата за навучанне ў ВНУ абавязкова павысіца, – падцвердзіў выкладчык-эканаміст аднаго з вядучых універсітэтаў Беларусі.
–Калі прыкінуць груба, то ўзровень падымецца крыху менш, чым стаўка першага разраду, – адзначыў спецыяліст. – Калі стаўка ўзрасла на 28%, то аплата за навучанне падымецца на 15-20%.
Асобныя ВНУ могуць знізіць аплату за кошт рэнтабельнасці, аднак гэта паўплывае на магчымасці навучальнай установы ў абнаўленні матэрыяльнай базы, прыцягненні спецыялістаў.
На сёння ў Гродзенскіх ВНУ дзейнічаюць кошты, вызначаныя 2 жніўня.
Найдаражэйшая гродзенская ВНУ – медыцынскі ўніверсітэт.
Пакуль навучанне на лячэбным факультэце каштуе 6 мільёнаў 500 тысяч рублёў за год.
Будучыя педыятры і студэнты медыка-псіхалагічнага факультэта плацяць 6 мільёнаў 400 тысяч.
У ГрДзУ імя Янкі Купалы найдаражэй каштуе навучанне на спецыяльнасцях “Сучасныя замежныя мовы”, “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый” і “Журналістыка”: у параўнанні з мінулым навучальным годам у верасні кошты павялічыліся на 8,9%, да 5 мільёнаў 680 тысяч рублёў за год.
Мінімальны кошт года навучання ў ГрДзУ складае 4 мільёны 128 тысяч беларускіх рублёў.
Каля 60% аплаты ідзе на заробак супрацоўнікам універсітэта.