Новы праваслаўны храм у Гродне асвяцяць у гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі
Чын асвячэння ўзначаліць Патрыяршы Экзарх Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт у саслужэнні епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія, архіепіскапа Беластоцкага і Гданьскага Якава, епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма і духавенства Гродзенскай епархіі.
Богаслужэнне пачнецца ў 9.30.
У 12.00 – Хросны ход.
Будаўніцтва царквы пачалося 1 красавіка 2002 года.
У чэрвені 2005 года быў асвячаны ніжні храм у гонар Святога мучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага, дзе і праводзіліся багаслужэнні, пакуль у верхнім храме працягваліся будаўнічыя працы.
Сёлета гарвыканкам выдзяліў прыходу 2 га зямлі на пашырэнне прыхадскога комплексу, які зойме ўчастак да пачатку Румлёўскага парку.
Тут плануецца пабудаваць царкоўна-прыхадскую школу, капліцу, невялікую гасцініцу, паркоўку.
Для правядзення дзіцячых летнікаў створаць спартыўную пляцоўку, кампутарны і, магчыма, музычны класы.
Фота з сайта http://www.orthos.org