На “Тваю Тэрыторыю” сярод гарадзенцаў няма жадаючых

| Без катэгорыі

“Твая тэрыторыя” – гэта адкрыты праект АНТ для аматараў гарадскіх гульняў. Ён ладзіцца ўпершыню ў тэлевізійным фармаце беларускіх тэлеканалаў. Сярод гарадзенцаў ахвотных узяць у ім удзел пакуль не знайшлося.


Не збіраюцца браць удзел у “Тваёй тэрыторыі” і гарадзенцы, якія ўдзельнічаюць у праекце “Начны горад”.

 

Сама гульня на “Тваёй тэрыторыі”  адбываецца наступным чынам. Спачатку збіраецца каманда з пяці палявых і штабных гульцаў.

 

Заданне прыходзіць па інтэрнэце ў так званы “ штаб”.

 

У штабе ёсць 2 хвіліны на абмеркаванне і хвіліна на званок палявым гульцам, што выконваюць заданні ў горадзе.

 

Пад час гульні можна звязацца яшчэ адзін раз, але тады адзін з гульцоў каманды выбывае.

 

Так да канца гульні “ў полі” можа застацца адзін чалавек.

 

Падобныя тэлешоў пастаянна ладзяцца на расейскіх і ўкраінскіх каналах.

 

Ужо больш за месяц на гарадзенскім форуме ідзе абмеркаванне ўдзелу ў “Тваёй Тэрыторыі”, аднак ахвотных пакуль няма.

 

Гарадзенскі праект NightCity з’яўляеца адным з самых старых гульнёвых праектаў у Беларусі (існуе больш за 7 год).

 

Зборная гэтага праекта  – Каманда Night City, з’яўляецца самай вядомай беларускай камандай і мае вялікую колькасць перамогаў на міжнародных спаборніцтвах.

 

Кажа Павал “Кум”, каардынатар праекта “Начны Горад”:

 

– Я думаю, што гэта тэлешоў, а не гульня, у якой трэба будзе граць ролі. Мы ж проста гульцы, а не акторы!

 

Капітаны гарадзенскіх каманд ацэньваюць гэтае шоў не як сапраўдную гульню, а як “паказуху”.